19 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На баку «Ісламскай дзяржавы» ваююць 2400 расейцаў

3
На баку «Ісламскай дзяржавы» ваююць 2400 расейцаў

Яшчэ прыблізна 2600 баевікоў з'яўляюцца выхадцамі з краін Цэнтральнай Азіі.

Больш за 5 тысяч грамадзян Расеі і краін Цэнтральнай Азіі ваююць на баку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на ФСБ.

Паводле слоў першага намесніка дырэктара ФСБ, генерала войска Сяргея Смірнова, амаль палова з іх - 2400 чалавек - грамадзяне РФ.

«Паводле нашых звестак, блізу 2400 грамадзян РФ ужо ўдзельнічаюць у дзейнасці гэтай арганізацыі, і гэта досыць вялікая колькасць», - падкрэсліў ён. Напярэдадні кіраўнік МУС РФ Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што на баку «Ісламскай дзяржавы» ваююць 1,8 тысяч грамадзян Расеі. «Паводле разлікаў МУС, у шэрагах ІД ваююць 1,8 тысяч расейцаў. Распачата 477 крымінальных спраў», - сказаў ён.

Са слоў Смірнова, вярбоўка грамадзян розных краін, у тым ліку тых, якія ўваходзяць у ШАС, уяўляе сабой адну з самых вялікіх небяспек з боку «Ісламскай дзяржавы».

«Найбольш небяспечная вярбоўка асобаў з гэтых дзяржаў - гэта выезд на тэрыторыю баявых дзеянняў гэтай групоўкі, удзел у іх, навучанне, падрыхтоўка і наступнае вяртанне на тэрыторыю нашых дзяржаў», - падкрэсліў Смірноў.

Ён паказаў, што «робіцца гэта канспіратыўна, ужываюцца метады працы баявых арганізацый». «І той досвед, які ў іх назапашаны, яны пераносяць на нашы тэрыторыі. Небяспека палягае ў гэтым, і яна вельмі істотная», - заявіў Смірноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках