28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размесцяць у Еўропе дадатковую партыю штурмавікоў

ЗША размесцяць у Еўропе дадатковую партыю штурмавікоў

Амерыканскія ВПС размесцяць у Еўропе дадаткова тузін штурмавікоў A-10 Thunderbolt II.

Пра гэта паведамілі з штаб-кватэры камандавання ЗША ў Еўропе, піша "Укрінформ".

"ВПС Злучаных Штатаў разгорнуць 12 самалётаў A-10 Thunderbolt II на базах ва ўсёй Еўропе ў якасці працягу падтрымкі пакета захадаў бяспекі ў межах аперацыі Паўночнаатлантычнага альянсу", - паведаміў афіцэр у сувязях з грамадскасцю Дэвід Вэстоўвэр.

Разам з самалётамі прыбудуць блізу 300 чалавек асабовага складу з базы ВПС ЗША ў Мудзі, штат Джорджыя, і дадатковае абсталяванне. Экспедыцыйная знішчальная эскадрылля будзе праводзіць вучэнні разам з хаўруснікамі ў NATO і еўрапейскімі партнёрамі ў мэтах умацавання ўзаемадзеяння. Місія таксама прадэманструе "прыхільнасць ЗША задачам у падтрыманні бяспекі і стабільнасці ў Еўропе".

Канкрэтныя месцы размяшчэння штурмавікоў будуць названыя пасля іх прыбыцця на кантынент.

A-10 Thunderbolt II - аднамесны двухрухавіковы штурмавік, які быў распрацаваны ў ЗША для знішчэння танкаў, бронемашын і розных наземных аб'ектаў супраціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках