25 красавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць кампаній з Расеі

7
ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць кампаній з Расеі

Улады ЗША рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць шэрагу кампаній з Расеі ў сувязі з парушэннямі закона аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

Сярод кампаній, у дачыненні да якіх будуць дзейнічаць санкцыі - Канструктарскае бюро прыборабудавання, карпарацыя «МиГ» і «Рособоронэкспорт», які ўжо не першы раз трапляе пад санкцыі, кампанія «Катод», паведамляе руская служба BBC.

У «чорны спіс», які ўвойдзе ў дзеянне ў сераду, таксама патрапілі кампаніі з Кітая, Паўночнай Карэі, ААЭ, Сірыі, Судана, Ірана і Турцыі.

Структурам і падраздзяленням федэральнага ўрада ЗША забаронена ажыццяўляць з фігурантамі спісу кантрактныя аперацыі паставак або паслугаў, забаронена садзейнічаць па лініі ўрада ЗША і забаронена выдаваць экспартныя ліцэнзіі на гандлёвыя аперацыі.

Згодна з дакументам, выключэння могуць быць зробленыя толькі на пастанову дзяржсакратара ЗША. Усе дзейсныя ліцэнзіі, як паведамляецца, павінны быць прыпыненыя.

Дакумент даступны для прагляду на сайце ўрадавага выдання Federal Register, афіцыйна ён павінен быць апублікаваны ў сераду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках