18 красавiка 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Уся найноўшая гісторыя Беларусі звязана з Кітаем

93
Лукашэнка: Уся найноўшая гісторыя Беларусі звязана з Кітаем
Фота: Getty Images

Беларускага дыктатара ў Пекіне сустрэў першы намеснік прэм'ера Дзяржрады КНР Чжан Гаолі.

Беларусь - не сітуацыйны сябар Кітая, а даўні надзейны партнёр, заявіў дыктатар. Гэтыя словы прагучалі ў Пекіне, на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, першым намеснікам прэм'ера Дзяржрады КНР Чжан Гаолі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка.

«У вас цяпер вельмі шмат сяброў, - сказаў Лукашэнка. - Вы набылі іх зусім нядаўна, калі Кітай стаў адной з самых уплывовых краін у свеце, фактычна другім пунктам прыцягнення многіх дзяржаў нашай планеты.

Але ў Беларусі з Кітаем даўняя гісторыя. Уся навейшая гісторыя Беларусі звязана з Кітайскай Народнай Рэспублікай. То бок мы не сітуатыўныя сябры, не сябры ўчорашнія, а мы даўнія сябры кітайскага народа, і паміж намі сапраўды ўклаліся вельмі добрыя стасункі».

Ён звярнуў увагу на частату сустрэч кіраўніцтва дзвюх краін. На ягоную думку, гэта вельмі важна для двухбаковых стасункаў.

«Чым часцей мы будзем сустракацца, тым больш прасунутыя будуць нашыя стасункі, тым больш эфектыўна будуць рэалізоўвацца нашы дамоўленасці», - мяркуе кіраўнік. Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок абсалютна задавальняе формула перамоў, якая склалася. «Мы вызначылі адзін аднаго як стратэгічных партнёраў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках