19 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ: Авіябаза ў Баранавічах замацуе нашу вайсковую прысутнасць у рэгіёне

28
Урад РФ: Авіябаза ў Баранавічах замацуе нашу вайсковую прысутнасць у рэгіёне

Пытанне аб расейскай авіяцыйнай базе на беларускай тэрыторыі будзе абмяркоўвацца ў сераду на пасяджэнні кабінета міністраў РФ.

Як гаворыцца ў матэрыялах да пасяджэння, якія паступілі ў «Интерфакс», падпісанне гэтага пагаднення будзе спрыяць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы «саюзнай дзяржавы» ў паветранай прасторы і стварэнню Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расейскай Федэрацыі і Беларусі.

«Акрамя таго, палажэнні пагаднення доўгатэрмінова замацуюць расейскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне і будуць садзейнічаць умацаванню бяспекі», - адзначаецца ў матэрыялах.

У парадку дня пасяджэння яшчэ два пункты, якія тычацца расейска-беларускіх стасункаў.

Між іншым, плануецца разгледзець пытанне аб падачы прэзідэнту РФ для ўнясення на ратыфікацыю пратакола аб унясенні змяненняў у расейска-беларускае пагадненне аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян РФ і Беларусі на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года.

Названым пратаколам уносяцца змены, накіраваныя на павелічэнне тэрміну вызвалення грамадзян РФ і Беларусі ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання з 30 да 90 дзён.

Акрамя таго, прапануецца прадугледзець магчымасць аднаразовага ўезду грамадзян аднаго боку пры праходжанні з трэціх краін на тэрыторыю іншага боку і выезду з яе тэрыторыі ў дзяржавы грамадзянства паводле дакументаў, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, а таксама магчымасць выезду непаўналетніх грамадзян аднаго боку ў трэція дзяржавы з тэрыторыi другога боку ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства. Адначасова ўдакладняецца тэрмін разгляду кампетэнтнымі органамі заяў аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне (выдачы пасведчання на жыхарства).

Законапраект разгледжаны і ўхвалены на пасяджэнні Камісіі Урада Расейскай Федэрацыі законапраектнай дзейнасці 20 ліпеня 2015, адзначаецца ў матэрыялах да пасяджэння ўрада.

Таксама на разгляд кабінета міністраў выносіцца пытанне аб праекце федэральнага закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Расейскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб узаемным прызнанні і парадку выканання пастаноў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў - удзельніц Пагаднення».

Пагадненнем устанаўліваецца, што пастановы аб адмове ва ўездзе замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі або тэрыторыю Беларусі, або аб прызнанні яго непажаданай асобай на тэрыторыі гэтай дзяржавы, прынятыя ўпаўнаважанымі органамі дзяржавы аднаго боку, прызнаюцца ў якасці падстаў для адмовы такой асобе ва ўездзе, выдачы візы для ўезду на тэрыторыю дзяржавы другога боку або скарачэння тэрміну часовага знаходжання на тэрыторыі дзяржавы іншага боку.

Пры гэтым кампетэнтны орган дзяржавы аднаго боку мае права дазволіць уезд і знаходжанне на тэрыторыі сваёй дзяржавы замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства, у дачыненні да якога ўпаўнаважаным органам дзяржавы другога боку прынятая пастанова аб адмове ва ўездзе, паведаміўшы пра гэта кампетэнтнаму органу другой дзяржавы.

Законапраект разгледжаны і ўхвалены на пасяджэнні камісіі ўрада законапраектнай дзейнасці 20 ліпеня 2015.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках