19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія і Славакія адмовяцца ад квот на ўцекачоў

Чэхія і Славакія адмовяцца ад квот на ўцекачоў
Фота: AP

Лідары Чэхіі і Славакіі заклікалі сваіх партнёраў Вышаградскай чацвёркі - Вугоршчыну і Польшчу - выпрацаваць агульны падыход да мігрантаў.

Чэшскі прэм'ер Багуслаў Саботка запрасіў сваіх калегаў абмеркаваць гэтае пытанне ў Празе ў пятніцу, 4 верасня, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Сустрэча адбудзецца напярэдадні экстраных перамоў міністраў замежных спраў краін ЕЗ, запланаваных на 14 верасня. Паводле звестак інфармагенцтва, Саботка і ягоны славацкі калега Роберт Фіцо хочуць выпрацаваць адзіную жорсткую пазіцыю ў пытанні мігрантаў.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель у панядзелак 31 жніўня, заявіла, што будучыня шэнгенскай зоны будзе пастаўленая пад пытанне, калі Еўропа не дамовіцца аб размеркаванні ўцекачоў.

Апошнім часам праз нестабільную сітуацыю ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу ў еўрапейскія дзяржавы прыбывае ўсё большая колькасць мігрантаў.

Вугоршчына стала фарпостам шэнгенскай зоны на ўсходзе, і дзесяткі тысяч мігрантаў з Блізкага Усходу спрабуюць пранікнуць праз яе ў Заходнюю Еўропу. У адказ вугорскія ўлады праклалі на мяжы з Сербіяй загароду з калючага дроту і пачалі будаўніцтва паўнавартаснага мура.

Цэнтральнаеўрапейскія краіны ў траўні адкінулі прапановы Брусэля аб увядзенні абавязковых квот на прыём уцекачоў. Наўзамен некаторыя краіны-сябры прапанавалі ўпускаць мігрантаў добраахвотна, але іх магчымасцяў не стае для прыёму ўсіх вымушаных перасяленцаў.

Згодна з планам, што прапанаваны Еўракамісіяй, уцекачы павінны размяркоўвацца па краінах ЕЗ прапарцыйна іх насельніцтву, эканоміцы, узроўню жыцця і іншым фактарам. Напрыклад, Францыі трэба будзе размясціць 14,7 адсоткаў уцекачоў, Нямеччыне - 18,42 адсоткаў. Усяго дзяржавы Еўразвязу дамовіліся прыняць у сябе 32 тысячы мігрантаў цягам двух гадоў. Аднак Нямеччына, самая папулярная ў мігрантаў краіна ЕЗ, чакае да канца года атрымаць 800 тысяч заявак на выдаванне статусу ўцекача.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках