23 красавiка 2024, aўторак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква пагражае ЗША «негатыўнымі наступствамі» праз новыя санкцыі

18
Масква пагражае ЗША «негатыўнымі наступствамі» праз новыя санкцыі
ФОТА: РІА НОВОСТИ

МЗС Расеі адрэагавала на пашырэнне ЗША санкцыйнага спісу.

Пастанова Вашынгтона не застанецца без адказу, гаворыцца ў каментары МЗС Расеі, піша РБК.

«Бясплённыя спробы аказаць на нас санкцыйны ціск, відавочна, нічому не вучыць вашынгтонскіх стратэгаў. Падкрэсліваем: у ЗША не павінна быць ілюзій што да магчымасці прадаўжаць гэтую лінію без негатыўных наступстваў для сябе», - гаворыцца ў паведамленні на сайце расейскага замежнапалітычнага ведамства.

Пашырэнне санкцый, пра які стала вядома 2 верасня, - гэта, на думку МЗС, «адлюстраванне ўкаранёнай у кіруючых колах ЗША лініі на ўсвядомленае, паслядоўнае разбурэнне базы для нармалізацыі расейска-амерыканскіх стасункаў».

Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова, Расея пры адказе на санкцыі ЗША будзе зыходзіць з прынцыпу ўзаемнасці. Як паведамляе ТАСС, ён адмовіўся патлумачыць, якім можа быць адказ, і прапанаваў журналістам звярнуцца ў МЗС.

Раней Мінгандлю ЗША ўнёс у санкцыйны спіс шэраг кампаній, звязаных з «Раснафтай» і, як мяркуецца, бізнэсоўцам Генадзем Цімчанкам. У чорны спіс Вашынгтона трапілі кампаніі «Ванкарнафта», «Нафта-Актыў», «Саматлорнафтагаз», «Арэнбургнафта», «Верхнечонскнафтагаз», «РН-Юганскнафтагаз», а таксама шэраг прадпрыемстваў - Ачынскі, Ангарскі, Куйбышаўскі, Новакуйбышаўскі, Сызранскі і Камсамольскі нафтаперапрацоўчыя заводы. Цяпер санкцыі дзейнічаюць таксама ў дачыненні да трэйдынгавых кампаній - Rosneft Trading, Rosneft Trade Ltd і «РН-Холдынг» (былы «ТНК-BP Холдынг»).

Структуры «Раснафты» падпалі пад дзеянне сектаральных санкцый, якія ўведзеныя ў дачыненні да самой дзяржкампаніі.

У новай версіі санкцыйнага спісу апынуліся таксама кампаніі IPP Oil Products, Airfix Aviation Oy, Set Petrochemicals Oy, Southeast Trading Oy і SouthPort Management Services Ltd, якія, як паказвае Мінгандлю ЗША, звязаныя з фігурантам санкцыйнага спісу Генадзем Цімчанкам.

У чорным спісе таксама апынуліся Іжэўскі механічны завод «Купал» і канцэрн «Іжмаш».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках