26 красавiка 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз агрэсію Расеі ЗША аднаўляюць вайсковую базу ў Нямеччыне

Праз агрэсію Расеі ЗША аднаўляюць вайсковую базу ў Нямеччыне
ФОТА: TELEGRAF-EPA

ЗША адновяць эксплуатацыю вайсковай базы ў нямецкім горадзе Мангейме пад назвай «Казармы Коўлмана».

Пра гэта заявіў камандуючы сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Speigel.

Цяпер на базе ўтрымліваюцца блізу 1200 транспартных сродкаў і адзінак вайсковага абсталявання, у тым ліку і 250 танкаў. Раней ЗША планавалі перадаць базу Нямеччыне.

Са слоў Ходжэса, пакуль гаворка ідзе аб часовым развязанні, бо ў будучыні зброя будзе захоўвацца на базах у краінах Балтыі, Польшчы, Вугоршчыны, Румыніі і Балгарыі.

Адной з прычын раскансервацыі базы, са слоў генерала, з'яўляецца цяперашнія агрэсіўныя паводзіны Расеі.

«Вось чаму ЗША прынялі пастанову актывізаваць свае склады для вайсковай тэхнікі ў Еўропе. Яны дазволяць хутка дзейнічаць у выпадку неабходнасці. Акрамя таго, гаворка ідзе аб стрымліванні», - дадаў Ходжэс.

У часы халоднай вайны ў Еўропе знаходзіліся да 300 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, цяпер - 30 тысяч.

«Наша задача палягае ў тым, каб гэтыя 30 тысяч адчувалі сябе не горш за 300 тысяч», - сказаў Ходжэс, дадаўшы, што гэтаму будзе спрыяць аднаўленне эксплуатацыі базы «Казармы Коўлмана».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках