29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА зацвердзіла новую вайсковую дактрыну Украіны

РНБА зацвердзіла новую вайсковую дактрыну Украіны
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Новая вайсковая дактрына вызначае Расейскую Федэрацыю ваенным супраціўнікам Украіны.

На пасяджэнні РНБА 2 верасня быў прыняты і прапанаваны для зацвярджэння прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка праект новай рэдакцыі вайсковай дактрыны, піша ZN.ua.

Як паведамляе прэс-служба Рада нацыянальнай бяспекі і абароны, новая Вайсковая дактрына Украіны:

- Вызначае Расейскую Федэрацыю ваенным супраціўнікам Украіны і ўмовы вызвалення часова акупаваных тэрыторый Украіны;

- Грунтуецца на высокай імавернасці маштабнага выкарыстання супраць Украіны вайсковай сілы як галоўнай пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны ў ваеннай сфэры;

- Пацвярджае адмову ад палітыкі пазаблокавасці і аднаўленне стратэгічнага курсу на еўраатлантычную інтэграцыю;

- Вызначае прыкметы ўзнікнення ўзброенага канфлікту ўнутры Украіны, у тым ліку інспіраванага замежнымі дзяржавамі;

- Улічвае павелічэнне ролі інфармацыйна-псіхалагічных аперацый;

- Падкрэслівае патрэбу ўдасканалення сістэмы мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі ды істотнага павелічэння прафесійнага складніка ва Узброеных Сілах Украіны ды іншых вайсковых фармаваннях;

- Фармулюе захады для падрыхтоўкі дзяржавы да абароны, патрэбныя для аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, а таксама задачы развіцця абароны і бяспекі патэнцыялу Украіны як патрэбнай умовы адпору ўзброенай агрэсіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках