26 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя спыніла расследаванне загубы Ясіра Арафата

Францыя спыніла расследаванне загубы Ясіра Арафата
Ясір Арафат

Справа спыненая без выстаўлення абвінавачванняў.

Французскія суддзі, якія займаліся расследаваннем заяў аб тым, што палестынскі лідар Ясір Арафат быў забіты, спынілі справу, не выставіўшы ніякіх абвінавачванняў, паведаміла пракуратура ў горадзе Нантэр.

Адвакат удавы Арафата Сухі Франсіс Спіне заявіў, што будзе аспрэчваць гэтую пастанову. Паводле версіі сваякоў Арафата, яго атруцілі радыеактыўным палоніем, перадае BBC.

Ясір Арафат узначальваў Арганізацыю вызвалення Палестыны цягам 35 гадоў і стаў першым кіраўніком Палестынскай аўтаноміі ў 1996 годзе.

Ён памёр у 2000 годзе ў лякарні ў Францыі, пасля таго як за месяц да гэтага яму значна пагоршала. Афіцыйная прычына смерці - шырокі інсульт, але лекары не змаглі вызначыць прычыну хваробы, а ўскрыццё не праводзілася.

Расследаванне пачалося ў 2012 годзе на запыт Сухі Арафат. Парэшткі палестынскага лідара эксгумавалі, а незалежныя экспэртызы былі праведзеныя спецыялістамі з Францыі, Расеі і Швайцарыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках