4 траўня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім авіякампаніям «Аэрафлот» і «Трансаэра» забаранілі палёты ва Украіну

6
Расейскім авіякампаніям «Аэрафлот» і «Трансаэра» забаранілі палёты ва Украіну

Таксама распараджэннем Кабміна Украіны ім забароненыя некаторыя транзітныя палёты.

Урад Украіны, згодна з пастановай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, прыняў рашэнне аб забароне палётаў ва Украіну расейскіх авіякампаній, у першую чаргу кампаній «Аэрафлот» і «Трансаэра». Пра гэта заявіў прэм'ер Арсень Яцэнюк на нарадзе ў пятніцу, піша «Карэспандэнт».

«Прынялі пастанову аб забароне палётаў расейскіх авіякампаній, у першую чаргу кампаній «Аэрафлот» і «Трансаэра» ва Украіну», - гаворыцца ў паведамленні Кабміна.

Акрамя таго, згодна з паведамлення прэс-службы Кабінета міністраў, урад таксама забараняе транзітныя палёты расейскіх авіякампаній праз тэрыторыю Украіны, «калі яны ўтрымліваюць тавары вайсковага прызначэння, падвойнага прызначэння або расейскую вайсковую жывую сілу».

Як паведамлялася, у жніўні мінулага года Расея прыняла пастанову спыніць транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній праз сваю тэрыторыю ў Грузію, Азербайджан, Арменію і Турцыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках