2 траўня 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі парламент ухваліў стварэнне вайсковай базы ЗША ў Рэдзікаве

3
Польскі парламент ухваліў стварэнне вайсковай базы ЗША ў Рэдзікаве

Польскі сойм практычна аднагалосна прагаласаваў за будаўніцтва базы, дзе будуць размешчаныя сілы ПРА.

Ніжняя палата парламента Польшчы ў пятніцу, 24 верасня, ухваліла ратыфікацыю тэхнічнага пагаднення аб размяшчэнні на поўначы краіны ракетнай базы ЗША, якая з'яўляецца элементам сістэмы ПРА, паведамляе польскае радыё. Пастанову ўхвалілі 422 дэпутаты пры трох прагаласаваўшых "супраць" і пяці ўстрымаўшыхся, паведамляе Deutsche Welle.

Згодна з планам, будаўніцтва вайсковай базы ў пасёлку Рэдзікава пачнецца ў 2016 годзе, а ў 2018 там будуць размешчаныя мабільныя батарэі з ракетамі сярэдняй далёкасці SM-3, а таксама радар радыёнавядзення.

Угода аб размяшчэнні ракет была падпісаная паміж Польшчай і NATO ў 2010 годзе з мэтай абараніць краіны Паўночнаатлантычнага альянсу ад патэнцыйнай пагрозы балістычнага ўдару з боку Ірана і Паўночнай Карэі. Раней Пентагон пацвердзіў планы размяшчэння цяжкага ўзбраення на тэрыторыі сямі краін ЕЗ: Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Балгарыі, Румыніі і Нямеччыны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках