27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Лобаў: Калі не дапаможам украінцам, наступная вайна будзе ў нас

3

Былы палітвязень праходзіць службу ў адным з падраздзяленняў недалёка ад Марыупаля.

«Я асабліва не баюся па адной простай прычыне: рана ці позна смерць нагоніць кожнага. Яшчэ няма такога чалавека, да каго яна не прыйшла», - кажа Эдуард Лобаў.

Раней хлопец служыў у мабільных войсках у Беларусі. Пазней стаў сустаршынёй «Маладога Фронту». Яшчэ пазней быў асуджаны на 4 гады (у 2011-м), паведамляе «Белсат».

Эдуард мяркуе, што веды, атрыманыя падчас службы ў беларускім войску, дапамагаюць яму і цяпер, але ён пастаянна ўдасканальваецца:

«Дастаткова ў вайсковай падрыхтоўцы ніколі не бывае, яна пастаянна патрабуе шліфоўкі. Колькі б ты ні ведаў у вайсковай справе, увесь час ты будзеш пазнаваць нешта новае. Таму прыйсці да канчатковага выніку навучання проста немагчыма».

Ва Украіне Эдуард Лобаў ваюе як добраахвотнік з лета 2015 - «супраць Расеі і за свабоду ўкраінцаў». Зараз праходзіць службу ў адным з падраздзяленняў недалёка ад Марыупаля. Спадзяецца, што ў выпадку неабходнасці зможа выкарыстаць атрыманыя навыкі падчас абароны Беларусі.

«Беларусы змагаюцца тут за незалежнасць Украіны, але справа ў тым, што калі мы не дапаможам украінцам адваяваць незалежнасць тут, то наступная вайна будзе ў нас. Калі мы будзем дапамагаць украінцам, то можна будзе разлічваць на іх дапамогу ў нашай вайне», - тлумачыць свой удзел у баявых дзеяннях Эдуард Лобаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках