Пад Віцебскам высадзіліся расейскія дэсантнікі
9- 29.09.2015, 12:30
- 13,999
У Віцебскай вобласці расейскія дэсантнікі праводзяць сумесныя вучэнні з падраздзяленнямі беларускіх ПДВ.
Як паведамляе РІА "Новости", дэсантна-штурмавога падраздзяленне Пскоўскага злучэння ПДВ распачало вучэнні з аэрамабільнымі падраздзяленнямі Беларусі ў Віцебскай вобласці.
Пра гэта паведаміў 29 верасня прадстаўнік управы прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі ПДВ падпалкоўнік Яўген Мяшкоў.
Вучэнні пройдуць у некалькі этапаў.
«Актыўныя дзеянні і баявыя стрэльбы будуць праводзіцца з 29 да 30 верасня на палігоне «Лосвіда» (Віцебская вобласць) пасля папярэдняй падрыхтоўкі падраздзяленняў дружалюбных краін», - сказаў Мяшкоў.