27 красавiка 2024, Субота, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантактная група дамовілася аб адводзе ўзбраенне калібрам менш за 100 м

1
Кантактная група дамовілася аб адводзе ўзбраенне калібрам менш за 100 м
Фота: reuters

Украіна патрабуе ад асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей неадкладнага выканання гэтых пагадненняў.

Трохбаковая кантактная група ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе падпісала пагадненне аб адводзе ўзбраення калібрам менш за 100 мм, піша «Украінская праўда».

Пра гэта паведаміла Дар'я Аліфер - прэс-сакратарка другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, які прадстаўляе Украіну на перамовах.

З яе слоў, пад дакументам стаяць подпісы Марціна Сайдзіка, Леаніда Кучмы і Азамата Кульмухаметава.

«Такім чынам, увасобленая ў жыццё ініцыятыва прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, якую ён агучыў у працяг Менскіх дамоўленасцей ад 5 верасня 2014 года і 12 лютага 2015 года», - патлумачыла Аліфер.

«Трохбаковая кантактная група чакае, што гэты дакумент падпішуць Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі», - напісала яна ў Facebook.

«Украіна таксама патрабуе ад асобны раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей неадкладнага і няўхільнага выканання гэтых пагадненняў як неад'емнай часткі Менскіх пагадненняў», - дадала прэс-сакратарка Кучмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках