24 красавiка 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клаўдыё Гуджэроцці: Да «выбараў» візіту Лукашэнкі ў Ватыкан не будзе

3
Клаўдыё Гуджэроцці: Да «выбараў» візіту Лукашэнкі ў Ватыкан не будзе

Вызваленне беларускіх палітвязняў і магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан - абсалютна не звязаныя паміж сабой рэчы.

Пра гэта заявіў БелаПАН апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці.

«Гэта было зроблена на непасрэдную просьбу папы. Мы гэтым ганарымся, таму што гэта прынесла ў некаторай ступені мір і гармонію ў дзяржаве. Я рады, што беларускае грамадства ацаніла гэтыя дзеянні папы», - адзначыў пасол Ватыкана.

Ён зняпраўдзіў інфармацыю аб магчымым візіце Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан ў верасні 2015 года і нагадаў, што папа не сустракаецца з прэзідэнтамі, тэрмін паўнамоцтваў якіх падыходзіць да канца (выбары пройдуць 11 кастрычніка).

Пра гатоўнасць Ватыкана прыняць Лукашэнка заяўляў кардынал П'етра Паролін падчас прыезду ў Менск у сакавіку сёлета. З ягоных слоў, магчымасць арганізацыі такога візіту абмяркоўвалася падчас ягонай сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дзяржорганаў.

Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці ў складзе дэлегацыі дыпламатаў 2-3 верасня наведвае Гомель. Візіт арганізавала прадстаўніцтва Управы вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў. Мэта - азнаёміць дыпламатычную супольнасць Беларусі з сітуацыяй вакол уцекачоў і асоб, якія шукаюць прытулак.

Праграма візіту ўключае сустрэчу з кіраўніцтвам аблвыканкама і гарвыканкама, прадстаўнікамі УУС і іншых структур. Дэлегацыя наведала пункт часовага размяшчэння, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ўцекачоў, сустрэлася з сірыйскімі і ўкраінскімі сем'ямі.

Апостальскі нунцый правёў таксама сустрэчу з гомельскімі католікамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках