6 траўня 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коля Лукашэнка замест школы паехаў на парад у Кітай

145

Малодшы сын беларускага дыктатара зноў прапусціў заняткі ў школе.

Нягледзячы на пачатак навучальнага года, 3 верасня Лукашэнка-малодшы разам з бацькам браў удзел у вайсковым парадзе ў Пекіне.

Грандыёзным парадам у цэнтры Пекіна Кітай адзначыў 70-годдзе перамогі над Японіяй, адсвяткаваўшы канец Другой сусветнай вайны.

Большасць заходніх лідараў устрымаліся ад наведвання ўрачыстых мерапрыемстваў у Кітаі. Сярод запрошаных гасцей былі кіраўнікі Расеі, Казахстана, Чэхіі, Сербіі, Венесуэлы, КНДР, краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, піша «Салiдарнасць».

Кітайскія ўлады сур'ёзна падрыхтаваліся да падзеі - на час параду спынены рух транспарту па цэнтральных вуліцах кітайскай сталіцы, жыхарам цэнтральных раёнаў загадана не выходзіць з кватэр, некаторым нават забаронена глядзець у вокны.

На парадзе ў Кітаі Коля Лукашэнка быў у дзелавым гарнітуры, а вось на парадзе ў Менску ўжо прымерваў вайсковую форму.

Малодшы сын дыктатара часта суправаджае бацьку ў камандзіроўках. У канцы жніўня, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна, Аляксандр Лукашэнка зняпраўдзіў пагалоскі, быццам бы яго малодшы сын не наведвае школу.

- Я ў інтэрнэце не чытаю, але мне дакладваюць, што пішуць, нібыта ён адзін дзень схадзіў, а потым да яго прыходзяць. Нічога такога! Маё дзіця вучыцца толькі ў школе, у вясковай школе. Мы там жывем недалёка, у той жа вёсцы навучаецца дзіця, - распавёў Лукашэнка.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках