20 красавiка 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты планавалі падарваць жылы дом у Кіеве

4

У Кіеве ліквідаваная злачынная групоўка прарасейскай скіраванасці, мэтай якой была арганізацыя ў горадзе тэрарыстычнага акту.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

«Чатырох тэрарыстаў - сябраў адной з прарасейскіх грамадзянскіх арганізацый - затрымалі на месцы злачынства», - адзначылі ва ўстанове.

Як паведамляецца, падазраваныя былі затрыманыя каля пункта прыёму валанцёрскай дапамогі для байцоў АТА, які размешчаны на першым паверсе шматпавярховага жылога дома на вуліцы Маёрава ў Абалонскім раёне сталіцы.

У прэс-цэнтры СБУ паведамілі, што падчас затрымання, у якім брала ўдзел таксама спецпадраздзяленне Альфа, зламыснікі аказалі супраціў і паспелі прымяніць гранату РГД-5. У адказ сілавікі ўжылі табельную зброю, з прычыны чаго адзін з невядомых атрымаў раненне ў нагу, піша liga.net.

Пры спробе ажыццяўлення тэракту зламыснікі адключылі мабільныя тэлефоны, выкарыстоўвалі партатыўныя рацыі і ўсталявалі на аўтамабіль фальшывы нумар. Акрамя таго, пры сабе ў іх былі тактычныя заплечнікі з камуфляжнай формай, турыстычныя дыванкі і запас ежы для пераходу на нелегальнае становішча.

Як сцвярджаюць ва ўстанове, арганізатар групы - ураджэнец Сахалінскай вобласці (РФ) - разам з саўдзельнікамі, жыхарамі Кіева і вобласці, планаваў учыніць тэракт у сталіцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках