6 траўня 2024, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шааліньскі манах прабег 125 метраў па вадзе

17

Манах храма Паўднёвы Шаалінь Шы Лілянь (Shi Liliang) прабег блізу 125 метраў па вадзе.

У якасці прыстасавання ён выкарыстаў 200 фанерных дошак, якія плавалі на паверхні вадаёма, піша Lenta.ru са спасылкай на The Telegraph.

Рэкардсмэн здольны не правальвацца пад ваду, выкарыстоўваючы выверанае спалучэнне хуткасці бегу і ўтрымання раўнавагі, удакладняе газета.

Гэты прыём атрымаў назву «палёт над вадой» і ўваходзіць у набор уменняў майстра кун-фу. Шы Лілянь з'яўляецца рэкардсменам свету ў гэтым занятку: у студзені 2015 ён прабег па вадзе 120 метраў. Манах пачынаў свае доследы ў 2009 годзе: тады ён пераадолеў дыстанцыю 18 метраў. Ужо наступны зафіксаваны вынік, якога ён дамогся праз год, складаў прыкметна больш - 28 метраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках