24 красавiка 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК Расеі заявіў аб распаўсюдзе сваёй юрысдыкцыі на Украіну

19
СК Расеі заявіў аб распаўсюдзе сваёй юрысдыкцыі на Украіну

У Расеі мяркуюць, што маюць права на крымінальны пераслед украінскіх вайскоўцаў на Данбасе.

У Следчым камітэце Расеі заявілі аб праве на распаўсюд сваёй "універсальнай юрысдыкцыі" на ўсход Украіны і нібыта законнасці "крымінальнага пераследу" асобаў з ліку вышэйшага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік СК РФ Аляксандр Бастрыкін, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на прэс-службу камітэта.

Бастрыкін сцвярджае, што Следком РФ не можа заставацца ў баку, калі парушаюцца правы грамадзян на Данбасе.

"Следствам супольна з прадстаўнікамі іншых падраздзяленняў цэнтральнага апарата дэталёва прапрацаванае пытанне юрысдыкцыі Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да расследавання гэтых дзеянняў. Устаноўлена, што нормы міжнароднага гуманітарнага права даюць усе падставы Расеі для вядзення сваёй універсальнай юрысдыкцыі пры расследаванні такой катэгорыі спраў", - заявіў ён.

Са слоў Бастрыкіна, распачынанне крымінальных спраў і крымінальны пераслед вышэйшага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Украіны "з'яўляецца законным і абгрунтаваным як з пункту гледжання расейскага заканадаўства, так і з пункту гледжання норм міжнароднага права".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках