25 красавiка 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Арабія знізіць кошт нафты для Захаду

2
Саудаўская Арабія знізіць кошт нафты для Захаду

Саудаўская Арабія, найбуйнейшы экспарцёр нафты, у кастрычніку знізіць кошты нафты ў ЗША і краіны паўночна-заходняй Еўропы.

Пра гэта паведамляе "Прайм" са спасылкай на Bloomberg.

Таксама дзяржаўная нафтавая кампанія Саудаўскай Арабіі Saudi Arabian Oil Co. (Aramco) скараціла для Азіі ў кастрычніку афіцыйныя адпускныя кошты нафты маркі Arab Light на 0,1 даляра за барэль. Зніжка на нафту маркі Medium для азіяцкіх кліентаў складзе ад 0,5 даляра за барэль, да 1,3 даляра за барэль.

Паводле звестак даследавання Bloomberg, Саудаўская Арабія скараціла здабычу нафты ў жніўні да 10,5 мільёна барэляў за дзень - гэта першае зніжэнне здабычы ў 2015 годзе. Згодна з жнівеньскім дакладам АПЕК, у ліпені здабыча "чорнага золата" ў Саудаўскай Арабіі знізілася на 202,7 тысячы барэляў за дзень - да 10,361 мільёна барэляў на дзень.

Aramco ўстанаўлівае свае кошты нафты на аснове рэкамендацый кліентаў і разліку змяненняў ў яе кошту за апошні месяц, а таксама на аснове даходнасці і кошту вытворчасці. У чэрвені ў рамках міністэрскай канферэнцыі арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК), міністр нафты Саудаўскай Арабіі заявіў аб тым, што картэль прыняў пастанову захаваць квоты на здабычу нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках