19 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолагі распавялі, як прывучыць дзяцей займацца спортам

1
Псіхолагі распавялі, як прывучыць дзяцей займацца спортам

Самым дзейсным метадам з'яўляецца далучэнне да спорту з ранняга дзяцінства.

Навукоўцы распавялі, як лёгка і без прымусу прывучыць дзяцей да заняткаў спортам. Псіхолагі раяць аддаць дзіця ў секцыі, дзе пераважаюць камандныя гульні. Гэта прымусіць малечу стаць актыўнай і палюбіць спорт, піша БелТА.

Каб дзіця ў падлеткавым узросце актыўна займалася спортам, трэба зрабіць так, каб да гэтага часу яно само пачало ўспрымаць сябе як захопленага спортам чалавека. Адпаведны артыкул апублікаваны ў часопісе Medicine & Science in Sports & Exercise.

Навукоўцы нагадваюць, што ў 11-12 гадоў падлетка вельмі складана прымусіць займацца спортам, бо ў гэты перыяд у школьнікаў зніжаецца актыўнасць.

Многія бацькі менавіта ў такія перыяды пачынаюць змагацца з тым, што іх дзіця шмат часу бавіць дома, перад кампутарам, і спрабуюць прымусіць яго заняцца спортам. Псіхолагі запэўніваюць: гэта бессэнсоўна. Для таго каб падлетак прысвячаў час свайму здароўю і фізічнай форме, трэба, каб у больш раннім узросце ён стаў успрымаць сябе як спартовага чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках