18 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» прэзентавала першую песню з апошняга альбома

2

У інтэрнэце адбылася прэм'ера песні «То ня дудка» гурта «Крамбамбуля».

Гэта першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома «Чырвоны Штраль», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы, паведамілі charter97.org у гурце.

- За сваю гісторыю «Крамбамбуля» была гламурнай, была шалёнай, а цяпер сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі, - распавёў Лявон Вольскі. - Гэтая песня будзе распачынаць альбом, бо гэта свайго кшталту прадмова, увядзенне ў тэму. Яна пра тое, што сёння мы агінаемся, а заўтра, магчыма, трэба будзе ісці змагацца за родны край.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск «Чырвоны Штраль», у другі - найлепшыя песні за ўсю гісторыю «Крамбамбулі». Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку стваральнікі БНР. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць у лясы.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на імпрэзу. Парадак разгляду візавых хадайніцтваў - спрошчаны, таму даведкі з месца працы/вучобы, пацвярджэнне платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя для атрымання візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў - http://www.graffiti.by/2015/vilnius/.

Квіткі: танцпол - 620 тысяч руб, з месцамі - ад 860 да 1100 тысяч руб. Продаж у Беларусі - у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў паб-клубе «Графіці» (http://graffiti.by/tickets, Менск, зав. Калініна 16). Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з кожнага аператара

Facebook - https://www.facebook.com/events/1637009276572251/

VK - http://www.vk.com/krambambulia

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках