4 траўня 2024, Субота, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Душанбэ пасля збіцця студэнта штурмавалі аддзяленне міліцыі

9
Пад Душанбэ пасля збіцця студэнта штурмавалі аддзяленне міліцыі

Падчас перастрэлкі загінулі чатыры міліцыянты.

Пад Душанбэ ўчынены ўзброены напад на аддзел міліцыі. Як паведаміла «Інтэрфаксу» высокапастаўленая крыніца ў МУС Таджыкістана, падчас перастрэлкі загінулі чатыры міліцыянты.

Са слоў крыніцы, напад маглі ўчыніць сваякі або сябры збітага міліцыянтамі студэнта аднаго з пецярбургскіх ВНУ, які пазней памёр у бальніцы. «Мы мяркуем, што напад на аддзел міліцыі ўчынілі сваякі і/або сябры Умара Бабаджонава», - паведаміла крыніца.

Аддзел МУС горада Вахдат, за 10 кіламетраў на ўсход ад сталіцы, быў атакаваны прыкладна а 04:28 (02:28 паводле менскага часу). Паводле звестак праваахоўных органаў, узброены напад ажыццявіла злачынная група на чале з Зіёвідзінам Абдулаевым. Атака была адбітая, а Абдулаеў і адзін з ягоных паплечнікаў былі знішчаныя. Яшчэ трое зламыснікаў атрымалі раненні.

Звесткі аб стратах сярод міліцыянтаў няма - не згадваецца, ці ёсць загінулыя сярод супрацоўнікаў, роўна як і няма фразы пра тое, што ніхто з іх не пацярпеў. Пры гэтым установа сцвярджае, што інцыдэнт не мае дачынення да Бабаджонава.

У канцы жніўня паведамлялася, што 23-гадовы студэнт аднаго з ВНУ Пецярбурга, які прыехаў у Вахдат да бацькоў на канікулы, быў меркавана збіты міліцыянтамі 29 жніўня. Сваякі пацярпелага сцвярджаюць, што ён быў збіты нібыта за нашэнне барады. Увечары 3 верасня Бабаджонаў сканаў.

Як толькі аб гэтым інцыдэнце стала вядома журналістам, міністр унутраных спраў Рамазон Рахімзода заявіў, што возьме расследаванне выпадку пад свой кантроль. Паведамлялася аб затрыманні двух міліцыянтаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках