4 траўня 2024, Субота, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Аланд ініцыююць квоты размеркавання мігрантаў

1
Мэркель і Аланд ініцыююць квоты размеркавання мігрантаў

Ініцыятыва змяшчае прапановы ўзмацнення жорсткасці заканадаўства аб выдаванні прытулку і забеспячэнне вяртання мігрантаў у краіны іх паходжання.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд узгаднілі сумесную прапанову што да абавязковых квотаў размеркавання мігрантаў сярод краін Еўразвязу. Пра гэта паведаміла Ангела Мэркель падчас візіту ў Швейцарыю, паведамляе Deutsche Welle.

Адзначаецца, што сумесную прапанову накіруюць еўрапейскім інстытутам.

У Парыжы пацвердзілі факт дамоўленасці. Як адзначаецца ў заяве Елісейскага палаца, згаданая ініцыятыва змяшчае прапановы «арганізацыі прыёму і справядлівага размеркавання мігрантаў». Таксама ў заяве адзначаецца, што Еўразвяз павінен дзейнічаць рашуча і ў адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі. «Еўропа павінна абараніць тых, для каго гэта - апошняя надзея, - гаворыцца ў заяве. - Гэтыя мужчыны і жанчыны разам са сваімі сем'ямі бягуць ад вайны і пераследаў. Ім патрэбна міжнародная абарона».

Ініцыятыва Берліна і Парыжа змяшчае таксама прапановы па ўзмацненні жорсткасці еўрапейскага заканадаўства аб выдаванні прытулку, а таксама забеспячэнне вяртання нелегальных мігрантаў у краіны іх паходжання. Акрамя таго, мяркуецца аказваць падтрымку тым краінам, адкуль адбываюць мігранты, а таксама і транзітным краінам.

Акрамя гэтага, Ангела Мэркель адпрэчыла папрокі з боку вугорскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана, які назваў паток мігрантаў «праблемай Нямеччыны». Нямецкая канцлерка заявіла, што праблема мігрантаў датычыцца ўсіх нас у Еўропе». З яе слоў, «Нямеччына робіць тое, што варта рабіць з пункту гледжання маралі і права».

Раней паведамлялася, што Віктар Орбан сказаў у Брусэлі, што мігранты не жадаюць заставацца ў Вугоршчыне, Славакіі, Польшчы ці Эстоніі. «Усе яны хочуць у Нямеччыну. Наша задача - только зарэгістраваць іх», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках