Памёр актывіст апазіцыі Уладзімір Кішкурна
8- 4.09.2015, 10:17
- 16,454
77-гадовы актывіст Уладзімір Кішкурна памёр у шпіталі пасля ДТЗ.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў ягоны сябар і паплечнік, кінарэжысёр Валерый Мазынскі.
2 жніўня Кішкурна трапіў у аўтамабільную аварыю каля Івацэвічаў, калі накіроўваўся ў адзін з санаторыяў Берасцейскай вобласці. 77-гадовы актывіст ехаў за стырном аўтамабіля, яму стала дрэнна, і на вялікай хуткасці ён заехаў у «МАЗ». У выніку - сур'ёзнае пашкоджанне лёгкіх і печані.
Два гады таму Уладзімір Кішкурна перанёс інфаркт.
Дзе і калі адбудзецца развітанне з актывістам, пакуль невядома.
Уладзімір Кішкурна - мастак, даўні ўдзельнік патрыятычнага руху. Ён доўгі час быў актывістам Партыі БНФ. Апошнім часам удзельнічаў у талацы ў Курапатах, дапамагаў прыбіраць урочышча, ставіў крыжы.