4 траўня 2024, Субота, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай бы праверылі тых, хто катэджы прадае за $1,5 мільёна»

6
«Хай бы праверылі тых, хто катэджы прадае за $1,5 мільёна»
Леанід Судаленка

Улады прадаўжаюць ціснуць на Леаніда Судаленку.

Падаткавікі запыталі ў прафзвязу РЭП даведку аб даходах юрыста за апошнія 7 гадоў, нягледзячы на тое, што раней ён ужо даў справаздачу за перыяд да 2012 года ўключна.

Інспекцыя міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Гомельскага раёна звярнулася ў прафзвяз РЭП з просьбай падаць даведку аб даходах Леаніда Судаленкі за 2007-2014 гады (заробак, матэрыяльная дапамога і іншыя выплаты).

Раней падаткавікі запатрабавалі ў самога юрыста паўторна даць справаздачу аб даходах, але прычыну сваёй пастановы растлумачыць адмовіліся.

Леанід Судаленка праз суд дамагаўся ад падатковых органаў тлумачэння, у сувязі з чым спатрэбілася паўторна правяраць ягоныя даходы. Аднак суд адмовіў прафзвязнаму юрысту ў задавальненні іскавых патрабаванняў.

- Я па патрабаванні інспекцыі МПЗ рэгулярна, пачынаючы з 2002 года, падаваў дэкларацыі аб маёмасці і прыбытках. У 2012 годзе я падаў дэкларацыю за 5 гадоў. Тады ж падатковая запатрабавала дэкларацыю ў маёй цешчы, сына, які служыў на той момант у войску, не кажучы ўжо пра жонку. У іх ёсць уся гэтая інфармацыя. Менавіта таму паступілі патрабаванні мне не зразумелыя, і я звярнуўся па тлумачэнні. Але атрымаў адмову, якую ўважаю за незаконную, бо гэта парушае Канстытуцыю, ушчамляе маё права на атрыманне інфармацыі, наўпрост закранае мае правы і законныя інтарэсы, - пракаментаваў Леанід Судаленка praca-by.info. - Гэта паўторная праверка, да 2012 года я ўжо даваў справаздачу, і да мяне не было пытанняў. Мяркую, што такім чынам аказваецца ціск на мяне і маю сям'ю праз маю дзейнасць у абароне правоў грамадзян. Яны маглі ж за два гады папрасіць, за 2013-2014, тады ў мяне б пытанняў не было, - дадаў прафзвязны юрыст.

І вось цяпер падаткавікі звярнуліся за інфармацыяй у прафзвяз РЭП.

Нагадаем, у канцы жніўня Леаніда Судаленка з ужываннем фізічнай сілы знялі з цягніка Вільня-Менск і адпусцілі толькі праз дзве гадзіны пасля правядзення ўважлівага надгляду.

Прафзвязны юрыст не выключае, што ўлады такім чынам аказваюць на яго ціск.

- Думаю, за ўсім гэтым стаяць спецслужбы. Узламалі маю паштовую скрыню, рассылалі адтуль парнаграфію, потым з гэтай нагоды распачалі крымінальную справу. Праводзілі ператрусы, на працы і дома канфіскоўвалі кампутары. Але цяпер накшталт з той справай усё сціхла, так цяпер на мяжы пачаліся праблемы, не тлумачачы прычын, здымаюць з цягніка. Узяліся за паўторную праверку маіх даходаў, - распавёў Леанід Судаленка. - Не там шукаюць! Хай бы пашукалі ў тых, хто катэджы будуе на заробак чыноўніка, а потым прадае іх па 1,5 млн даляраў, або ў тых, хто людзей вучыць як жыць, размахваючы рукой з гадзіннікам за 15 тысяч еўраў, - падсумаваў прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках