«Белавія» прапануе квіткі ў крэдыт пад 42%
15- 4.09.2015, 12:01
- 25,171
«Белавія» запусціла новую паслугу: цяпер купіць квіткі можна он-лайн у крэдыт.
Магчымасць «Аформіць крэдыт» будзе даступная на квіткі, якія не ўдзельнічаюць у акцыях, а таксама толькі на ўласныя рэйсы авіякампаніі. Фіксаваная адсоткавая стаўка на афармленне крэдыту складзе 42%.
Ёсць і яшчэ шэраг патрабаванняў. Абавязковыя ўмовы выкарыстання анлайн-крэдытавання - час да вылету не менш за 3 дні, а таксама рускую або беларускую мову сайта.
- Карыстальнік зможа аформіць неабмежаваную колькасць квіткоў, але іх агульны кошт не павінен перавышаць 35 мільёнаў рублёў, - распавяла Onliner.by прэс-сакратар «Белавія» Вольга Шчуко. - Крэдыт можна аформіць тэрмінам да 36 месяцаў.
Набыць авіябілеты ў крэдыт можна будзе на сайце booking.belavia.by.
- Кліентам «Белавія» спатрэбіцца 15 хвілін, каб аформіць крэдыт, а ўсе патрэбныя дакументы будуць падпісаныя ў кліента дома або на працы нашымі супрацоўнікамі, - распавёў дырэктар ТАА «Раздробныя банкаўскія сістэмы» Андрэй Антропаў.