22 снежня 2024, Нядзеля, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Пустыя ўчасткі на «выбарах» - наша галоўная зброя

10
Зміцер Дашкевіч: Пустыя ўчасткі на «выбарах» - наша галоўная зброя
Зміцер Дашкевіч

Факт байкоту беларусамі выбарчага фарсу дыктатуры сфальсіфікаваць будзе цяжэй за ўсё.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

- У нядаўняй вашай размове з маладафронтаўцам Эдуардам Лобавым, які ваяваў за Украіну, прагучала думка пра тое, што Лукашэнка вызваліў палітвязняў дзеля прызнання Захадам сваёй легітымнасці пасля 11 кастрычніка. Што трэба рабіць для непрызнання гэтых «выбараў» міжнароднымі структурамі?

- Галоўнае, чаго мы павінны дамагацца пры гэтым рэжыме - гэта празрысты падлік колькасці людзей, якія прыйшлі на «выбары». Раз улада праводзіць чарговыя «выбары» для сваёй легітымізацыі на міжнароднай арэне - давайце падлічым, колькі людзей прыйшло і колькі прагаласавала.

Папярэднія вынікі гэтай «кампаніі» сведчаць аб тым, што яна нікому не цікавая. Няма ніякіх прычын, якія маглі б мабілізаваць людзей на «выбары». Аляксандр Лукашэнка ўжо трэці дзесятак гадоў кіруе краінай. Кожнаму зразумела, што калі за 20 гадоў нічога не ўдалося дасягнуць - не дасягнеш і за 40.

Нават пастаянны электарат Лукашэнкі не атрымаецца мабілізаваць на гэтыя «выбары». А пра настроі апазіцыйнага электарату сведчыць тое, што тыя прадстаўнікі апазіцыі, якімі спрабавалі сабраць подпісы, не змаглі гэтага зрабіць. Відаць, што большасці народу на гэтыя «выбары» начхаць.

- Калі цікавасць да «выбараў» такая нізкая, можа і не варта канцэнтраваць намаганні на падлік прагаласаваўшых? Бо пустыя ўчасткі скажуць усё самі за сябе.

- Вядома, пустыя ўчасткі сведчаць самі за сябе. Але калі казаць пра юрыдычныя аспекты, то раз мы патрабуем дэмакратычных выбараў, то мы павінны патрабаваць і дэмакратычнага падліку яўкі на гэтыя выбары.

- Ці набывае ідэя байкоту новае гучанне і новую актуальнасць у сувязі з заявай Мікалая Статкевіча на прэс-канферэнцыі 28 жніня аб тым, што «выбары» ўжо сфальсіфікаваныя і трэба патрабаваць новых?

- На маю думку, гэта абсалютна ўпісваецца ў стратэгію байкоту. Гэта проста розныя фармулёўкі, пытанне дэфініцыі: няўдзел або байкот.

Адзіная зброя, якую мы маем пры сённяшнім становішчы рэчаў - гэта пустыя ўчасткі. Гэты факт сфальсіфікаваць - складаней за ўсё. Таму стратэгія байкоту застаецца дзейснай і актуальнай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках