4 траўня 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча накіруе на мадэрнізацыю ВМФ амаль €4 мільярды

Польшча накіруе на мадэрнізацыю ВМФ амаль €4 мільярды

Цягам 10 гадоў Польшча плануе выдаткаваць на мадэрнізацыю вайскова-марскога флоту амаль 16 млрд злотых (блізу 4 млрд еўраў).

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач на цырымоніі спуску на ваду эсмінца «Баклан II» у Гданьску, паведамляе Polskie radio.

Між іншым, Эва Копач анансавала сярод планаў урада павелічэнне выдаткаў на ВМФ. З яе слоў, на гэтыя мэты цягам бліжэйшых 10 гадоў прадугледжана амаль 16 млрд злотых.

«Гэта з'яўляецца нашым прыярытэтам, а заказ будзем рабіць у нашых польскіх прадпрыемстваў», - адзначыла кіраўнік польскага ўрада.

Са слоў польскага прэм'ера, такія караблі, як «Баклан II», «непазбежна падвысяць бяспеку марскіх шляхоў і навучальных палігонаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках