26 красавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў распытаў навукоўцаў, як яны выдаткоўваюць грошы

14
Кабякоў распытаў навукоўцаў, як яны выдаткоўваюць грошы
ФОТА: BYMEDIA.NET

У пятніцу, 4 верасня, прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

На сустрэчы кіраўнік урада паставіў перад кіраўніцтвам галоўнай навуковай установы шэраг пытанняў. Між іншым, яго цікавіла, як адбываецца «канцэнтрацыя сродкаў у найбольш прарыўных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці», наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца «бюджэтныя сродкі, якія выдзяляюцца на правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак, і як ажыццяўляецца іх камерцыялізацыя», а таксама як паспяхова і якія канкрэтна «механізмы выкарыстоўваюць навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук для прыцягнення пазабюджэтных сродкаў».

Да пачатку сустрэчы Андрэй Кабякоў наведаў выставу-кірмаш дасягненняў акадэмічнай навукі, якая другі дзень працуе ў НАН Беларусі, аднак, як сам прызнаўся, паспеў азнаёміцца толькі з паловай экспазіцыі. «А сама выстава - толькі не больш за 10% ад таго, што рэальна робіцца», - ацаніў маштабы вынікаў дзейнасці беларускіх вучоных прэм'ер.

У экспазіцыю ўвайшло звыш 500 інавацыйных распрацовак розных інстытутаў і прадпрыемстваў НАН Беларусі. Так, на пляцоўцы перад уваходам у будынак прэзідыума размясціліся павільёны інстытутаў аграрнай скіраванасці - па земляробству, харчаванні, жывёлагадоўлі, бульбаводству і агародніцтву. Тут жа выстаўленыя сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты. Цэнтральнае месца займае распрацоўка Фізіка-тэхнічнага інстытута - беспілотны авіякомплекс далёкага дзеяння «Буравеснік».

Фае першага паверха будынка прэзідыума аддадзена пад павільёны інстытутаў тэхнічнай накіраванасці, а залі другога паверха - гуманітарыям.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках