18 красавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў ЗША заўважылі расейскі выведвальны карабель

Ля берагоў ЗША заўважылі расейскі выведвальны карабель
Фота: Reuters

Ля берагоў штата Джорджыя было заўважанае расейскае выведвальнае судна, абсталяванае для перарэзкі падводных кабеляў.

У ліпені карабель з'явіўся ў паўночнай частцы Атлантыкі і з тых часоў паступова рухаецца да наступнага пункта прызначэння - Кубы. Цяпер ён знаходзіцца прыкладна за 480 кіламетраў ад узбярэжжа ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі». Прадстаўнікі Пентагона заяўляюць, што судна застаецца ў міжнародных водах.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць ля берагоў Расеі такія выведвальныя караблі ЗША, вайсковы чыноўнік сказаў: «Вядома. А што, па-вашаму, робяць усё гэтыя «Акіянаграфічныя судны»? Кітоў вывучаюць?»

У Штатах Джоджыя на базе Кінгс-Бі знаходзяцца шэсць падводных лодак класа «Агаё», якія здольныя несці 24 міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Трайдэнт» кожная. Яшчэ там дыслакуюцца дзве субмарыны, з якіх магчымы запуск сотняў крылатых ракет «Тамагаўк».

18 верасня 2014 два расейскія стратэгічныя ракетаносцы Ту-95 праляцелі над акваторыяй Берынгава мора і ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Аляскі. Амерыканскія вайскоўцы заявілі, што занепакоеныя фактам палётаў расейскіх стратэгічных бамбавікоў паблізу паветранай прасторы ЗША.

У студзені 2015 у гаванскай гавані было заўважана яшчэ адно выведвальнае расейскае судна. За апошні год расейскія выведвальныя караблі неаднаразова бачылі ля берагоў Кубы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках