Брытанія дадаткова прыме тысячы ўцекачоў з Сірыі
- 4.09.2015, 18:27
- 5,347
Вялікабрытанія дадаткова прыме тысячы сірыйскіх уцекачоў у адказ на абвастрэнне гуманітарнага крызісу ў Еўропе.
Пра гэта абвясціў брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ВВС.
Са слоў Кэмерана, уцекачоў будуць браць непасрэдна з лагераў ААН, якія мяжуюць з Сірыяй, а не з ліку мігрантаў, якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе.
"Прыём уцекачоў непасрэдна з лагераў дазваляе забяспечыць бяспечны маршрут у Вялікабрытанію і пазбегнуць небяспечных падарожжаў, якія ўжо каштавалі жыцця столькім людзям", - напісаў Кэмеран у Twitter.
Taking refugees direct from camps allows a safe route to the UK, rather than the hazardous journey that's cost so many lives (2/2).
— David Cameron (@David_Cameron) 4 сентября 2015