29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы і ўкраінцы ў Львове здалі кроў для параненых на Данбасе

8

Беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты здалі кроў для людзей, якія пацярпелі ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне.

Ініцыятыва здаць кроў паступіла ад беларускіх фанатаў, перадае "Радыё Свабода".

Са словах Тараса Паўлава, лідэра фан-руху львоўскай футбольнай каманды «Карпаты», беларускія фанаты затэлефанавалі і прапанавалі здаць кроў. Украінскія фанаты дапамаглі тэхнічна правесці акцыю.

Пасля абследавання і аналізу кроў перададуць для патрэб Львоўскага вайсковага шпіталю.

Стасункі беларускіх і ўкраінскіх футбольных фанатаў не заўсёды былі сяброўскія. Яшчэ ў 2008-м годзе ў Львове гаспадары збілі беларусаў на аўтавакзале, у 2001-м у Кіеве былі бойкі на Хрышчаціку. Аднак пасля апошняга Майдана беларускія і ўкраінскія аб'ядналіся.

«Пуцін рыхтаваў для нас іншую мадэль. Калі пачаўся Майдан, паказальна было, што адной з першых ахвяр быў беларус. Пасля таго ніякіх пытанняў да беларусаў не ўзнікала», - распавёў Тарас Паўлаў.

Нагадаем, за дзень да матчу першыя заўзятары футбольнай каманды Беларусі сталі прыязджаць у Львоў у вышыванках і нацыянальнай сімволікай.

У кастрычніку 2014 нацыянальныя каманды Беларусі і Украіны сустракаліся ў Барысаве. З першых хвілін матчу на "Барысаў-Арэне" гучала шмат палітычных лозунгаў. І беларускія, і ўкраінскія заўзятары гучна крычалі "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне!", спявалі "Купалінку" і "Ваяры святла", скандавалі знакаміты вокліч пра Пуціна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках