Расея адпраўляе былых украінскіх вайскоўцаў з Крыма ваяваць у Сірыю?
19- 5.09.2015, 13:24
- 14,334
Масква адпраўляе ваяваць у Сірыю былых украінскіх вайскоўцаў, якія здрадзілі прысязе і перайшлі на службу да акупантаў.
Пра гэта паведаміў экс-нардэп Украіны Андрэй Сенчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Квіткі ў адзін канец на сірыйскія курорты атрымліваюць і тыя, каго раней перавялі на службу ў менш прэстыжныя мясцовасці Сахаліна, Чыцінскай вобласці і падобных рэгіёнаў», - піша экс-нардэп.
Са слоў Сенчанкі, «прывабныя «прапановы» рыхтуюцца для прадажных мянтоў, пракурораў і сбушнікаў».
Нагадаем, выданне The Washington Post паведамляла, што нядаўнія паведамленні з адкрытых крыніц і непацверджаныя выявы расійскага абсталявання ў Сірыі кажуць пра тое, што Крэмль паступова нарошчвае прысутнасць у гэтай ахопленай вайной краіне для падтрымкі рэжыму Асада.