29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Лідынгтан: Расея павінна вывесці войскі з усходняй Украіны

2
Дэвід Лідынгтан: Расея павінна вывесці войскі з усходняй Украіны

Расея павінна спыніць узбройваць сепаратыстаў і вывесці войскі з усходняй Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра Вялікай Брытаніі ў справах Еўропы Дэвіда Лідынгтана, выдадзенага з нагоды першай гадавіны падпісання менскага пратаколу, піша "Лiга.нет".

"У першую гадавіну падпісання менскага пратаколу як ніколі важна, каб абодва бакі рэалізавалі доўгае спыненне агню", - заявіў Лідынгтан. "Цягам мінулага года мы назіралі неаднаразовыя парушэнні спынення агню і неаднаразовыя перашкоды працы місіі назіральнікаў АБСЕ", - нагадаў брытанскі дыпламат.

"Адвод цяжкіх узбраенняў, які быў узгоднены, павінен прадаўжацца, і назіральнікі АБСЕ павінны мець поўны і бяспечны доступ для таго, каб выконваць сваю вызначальную ролю", - адзначыў Лідынгтан. Таксама брытанскі міністр заклікаў Расею спыніць пастаўкі зброі і рыштунку сепаратыстам і вывесці свае ўласныя ўзброеныя сілы з усходняй Украіны.

"Без такіх крокаў жудасныя пакуты радавых украінцаў, якія жывуць на Данбасе, будуць прадаўжацца", - упэўнены Лідынгтан. "Менскія пагадненні - гэта не проста спыненне агню. Яны сфармаваныя для таго, каб дазволіць Украіне зноў здабыць кантроль над сваёй тэрыторыяй і мяжой. Яны паказваюць шлях да палітычнага ўрэгулявання цяперашняга крызісу", - сказаў на заканчэнне Дэвід Лідынгтан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках