19 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Улады Беларусі парушылі правы Леаніда Судаленкі

8
ААН: Улады Беларусі парушылі правы Леаніда Судаленкі
Леанід Судаленка
Фота з сайта SPRING96.ORG

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка 31 снежня атрымаў паведамленне з Камітэта ААН правоў чалавека з пастановай аб ягонай справе.

Міжнародныя экспэрты прызналі, што беларускія ўлады ў асобе гомельскіх чыноўнікаў парушылі правы грамадзяніна, замацаваныя ў артыкулах 19 і 21 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на мірныя сходы і свабоду выказвання меркавання). 10 снежня 2009 года Леанід Судаленка меў намер правесці ў Гомелі пікет, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, але гарвыканкам не даў дазволу на масавае мерапрыемства, пішуць «Беларускія навіны».

«У Беларусі я прайшоў тады ўсе інстанцыі прававой абароны, але, на жаль, ніводзін суд, ад раённага да Вярхоўнага, не стаў на маю абарону. І чыноўнікі, і суд спасылаліся на тое, што ў заяўцы я ўказаў месцам правядзення пікету адну з цэнтральных плошчаў у Гомелі, у той час як у 2009 годзе праводзіць масавыя мерапрыемствы можна было толькі ў адным месцы - на пляцоўцы ў спальным раёне. Такім чынам, забарона правесці пікет з боку гарвыканкама нібыта была законнай. Міжнародныя экспэрты ўважаюць інакш: кожны раз, калі дзяржава абмяжоўвае права грамадзяніна, яна павінна даводзіць мэтазгоднасць уведзеных абмежаванняў», - заявіў праваабаронца.

У гэтым выпадку, на думку камітэта, беларускія ўлады не змаглі растлумачыць, чаму права грамадзяніна было абмежаванае.

Цяпер, згодна з пастановай КПЧ, беларуская дзяржава павінна даць Судаленку эфектыўныя сродкі прававой абароны, вярнуць судовыя выдаткі, змяніць нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах і практыку яго ўжывання такім чынам, каб пазбегнуць у далейшым такіх парушэнняў правоў чалавека. Пакуль Беларусь не выконвае пастановы Камітэта ААН правоў чалавека, спасылаючыся на тое, што яны носяць рэкамендацыйны характар.

Гомельскі праваабаронца ўжо шостым разам давёў праз КПЧ, што Беларусь парушае ягоныя правы, такія як права на мірныя сходы, абіраць і быць абраным, забарону на дыскрымінацыю з палітычных матываў, свабоду выказвання меркаванняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках