5 траўня 2024, Нядзеля, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч названая грамадскім лідарам 2015 года

1
Святлана Алексіевіч названая грамадскім лідарам 2015 года
Святлана Алексіевіч
ФОТА: REUTERS

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (НДА) назвала лаўрэатаў сёмай прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўвечары 15 студзеня ў Менску, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на БелаПАН.

Прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ўзнагароджваюцца выдатныя асобы, арганізацыі, а таксама адзначаюцца падзеі, якія былі знакавымі для развіцця трэцяга сэктару Беларусі ў мінулым годзе. Яны вызначаюцца шляхам галасавання 43 сябраў працоўнай групы Асамблеі НДА з ліку прадстаўнікоў розных арганізацый, а таксама 71 спецыяльна запрошанага экспэрта з ліку лідараў НДА, журналістаў, якія пішуць аб трэцім сэктары, і лаўрэатаў прэміі.

Годнасцю «Грамадскі лідар года» ўзнагароджаная беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч.

У намінацыі «Кампанія года» адзначаная кампанія салідарнасці з кадэтамі Берасцейскага абласнога кадэцкага вучылішча. 16 кастрычніка ў сацсетцы «Вконтакте» было апублікаванае фота чатырох кадэтаў, на якіх пад уніформай былі надзетыя майкі з гербам «Пагоня». Фота перадрукавалі СМІ, а пазней з'явілася інфармацыя аб магчымым адлічэнні кадэтаў з вучэльні.

Пераможцам у намінацыі «Новая ініцыятыва» стала сэрыя перформансаў у падтрымку інвалідаў. Удзельнікі акцыі дэманстравалі на працягу двух дзён, што Менск застаецца закрытым для інвалідаў горадам.

Найбольш прыкметнай рэгіянальнай падзеяй мінулага года, паводле версіі Асамблеі НДА, стала абарона берага возера Балдук. Гэтая акцыя была арганізаваная эколагамі і мясцовымі жыхарамі, якія пратэставалі супраць будаўніцтва царквы.

Стрыт-арт-фэст Urban Myths атрымаў ганаровую годнасць «Крэатыў года». Удзельнікі акцыі пры дапамозе графіці імкнуліся з незвычайнага боку паказаць гарадскі асяродак.

У намінацыі «Партнёрства года» перамагла ініцыятыва гуманітарнага маршруту «Беларусь - АТА».

Узнагароду «Гарбуз года», якая ўручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці ды іхніх прадстаўнікоў, атрымала Міністэрства інфармацыі за знішчэнне кнігі цяпер нябожчыка Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога да тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі».

У намінацыі «Журналіст або медыя года» перамог блогер і гарадскі актывіст Антон Матолька.

Найлепшым сайтам НДА, паводле версіі арганізатараў прэміі, стаў рэсурс adukacyja.info.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках