20 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год даляр падаражэў на 70%

14
За год даляр падаражэў на 70%
ФОТА: REUTERS

Калі паглядзець на курс Нацбанка на 1 студзеня 2015 года, то даляр падрос у вартасці за гэты час ужо амаль на 70%.

Як мяняліся курс даляра і кошт нафты на працягу года? Напрыклад, у студзені 2015 даляр быў 11 900 рублёў, а сёння – 20 132 беларускія рублі, нагадвае «Комсомольская правда в Беларусі».

На 17 студзеня курс даляра ЗША паводле Нацбанку – 20 132 беларускія рублі. Еўра каштуе 21 986 рублёў. Нагадаем, у бюджэце краіны на 2016 год прапісана, што сярэднегадавы курс даляра - 18 700 рублёў.

Самы выгадны курс, каб купіць даляры ў абменніках, цяпер 20 230 рублёў (некаторыя аддзялення Беларускага народнага банка і Абсалютбанка), самы высокі – 20 530 (Белаграпрамбанк і Хоўм Крэдыт Банк). Самы выгадны для набыцця насельніцтвам курс еўра – 22 040 рублёў (Беларускі народны банк і Банк Масква-Мінск), самы нявыгадны - 22 500 (Альфа-Банк).

Роўна за год даляр падаражэў на 5252 рублі, або на 35%. Не варта, праўда, забываць і пра тое, што на пачатку студзеня 2015-га мы з вамі куплялі валюту ў абменніках з камісіяй 20%. 5 студзеня мінулага года яе знізілі да 10%, а з 8-га студзеня і зусім скасавалі. Гэта значыць, калі паглядзець на курс Нацбанка на 1 студзеня 2015 года, то «зялёны» падрос ў кошце за гэты час ужо амаль на 70%!

Пасля скасавання камісіі на куплю валюты даляр далей пакрысе даражэў, толькі часам адсоўваючыся назад на якіх 100-300 рублёў. Найбольш сур'ёзныя скачкі былі ў жніўні, калі за адзін месяц даляр падаражэў з 15 248 рублёў да 17 539. На канец 2015 года амэрыканская валюта паводле Нацбанку каштавала 18 569 рублёў. У гэтым жа годзе даляр пакуль што толькі і робіць, што расце, дадаўшы ў кошце за няпоўны месяц ужо 1563 беларускія рублі (амаль 9%).

На працягу мінулага года экспэрты, аналітыкі называлі розныя прычыны падаражэння даляра. Па-першае, фінансавы стан Расеі. Праз патанненне нафты расейскі рубель вельмі моцна спусціўся. А раз з гэтым суседам у нас блізкія гандлёвыя стасункі, раз у беларускім кошыку валют расейскі рубель займае 40% (еўра і даляр - па 30%), адпаведна і беларускі рубель спускаецца. Другая прычына: даляр даражэе ва ўсім свеце. І сапраўды, стасунак кошту даляра да еўра знізіўся за год з 1,22 да 1,09. І шмат хто кажа, што гэта яшчэ не граніца: магчыма, даляр будзе каштаваць нават даражэй за еўрапейскую валюту. Што ж, пажывем - пабачым.

Дарэчы, цяпер барэль нафты маркі Brent каштуе $29,11. Столькі ж каштавала «чорнае золата» на рынку ў 2003 годзе. Пасля гэтага, аж да жніўня 2008 года, нафта толькі і рабіла, што даражэла, дасягнуўшы піка 4 ліпеня ($143,95). Затым адбылося падзенне кошту, і ў снежні нафта каштавала ўжо $33,73. Пад 2012 год нафта адваявала свае пазіцыі, дасягнуўшы кошту 121,4 даляра за барэль. Затым жа ішло толькі зніжэнне.

Як мяняўся курс даляра ў месяцах?*

2015 год


1 студзеня – 11 900 рублёў


1 лютага - 15 400 рублёў


1 сакавіка - 14 890 рублёў


1 красавіка - 14 700 рублёў


1 траўня - 14 270 рублёў


1 чэрвеня – 14 890 рублёў


1 ліпеня – 15 333 рублі


1 жніўня – 15 248 рублёў


1 верасня - 17 452 рублі


1 кастрычніка – 17 688 рублёў


1 лістапада – 17 438 рублёў


1 снежань – 18 098 рублёў

2016 год

1 студзеня – 18 569 рублёў

17 студзеня – 20 132 рублі

*Паводле інфармацыі Нацбанка

Як змяняўся кошт нафты ў гадах?**


1990г. - $23,7


1991г. - $20


1992г. - $19,4


1993г. - $17


1994г. - $15,8


1995г. - $17,1


1996г. - $20,5


1997г. - $19,1


1998г. - $12,7


1999г. - $17,7


2000г. - $28,3


2001г. - $24,4


2002г. - $25


2003г. - $28,9


2004г. - $38,3


2005г. - $54,4


2006г. - $65,4


2007г. - $72,7


2008г. - $97,7


2009г. - $61,9


2010г. - $79,6


2011г. - $111


2012г. - $121,4


2013г. - $108,56


2014г. - $98,9

2015г. :


Студзень - $57,5


Сакавік - $62,5


Красавік - $55


Чэрвень - $65


Жнівень - $50


Кастрычнік - $47


Лістапад - $45


Снежань - $36


16 студзеня 2016 г.- $29,11

**Паводле інфармацыі forexpf.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках