24 красавiка 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $28

26
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $28
ФОТА: WISEGEEK

Зняцце санкцый з Ірана абрынула кошты нафты.

Кошт барэля нафты маркі Brent у пачатку гандлёвай сесіі 18 студзеня апусціўся ніжэй за 28 даляраў за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, паведамляе расейская служба BBC.

Кошт падаў да 27,67 даляра, але затым зноў перавысіў 28 даляраў. Такім чынам, была зафіксаваная самая нізкая адзнака кошту за барэль з 2003 года, адзначае Reuters.

Экспэрты Golden Sachs прадказваюць падзенне коштаў нафты да 20 даляраў. Аналітыкі чакаюць захавання нізкіх коштаў на сыравінныя тавары цягам доўгага перыяду часу. Яны адзначаюць, што карэкціроўка паставак сыравіны на гэты момант з'яўляецца недастатковай, у той час як узровень попыту на тыя ці іншыя віды сыравінных тавараў альбо расце слаба, альбо зніжаецца.

30 верасня Сусветны банк апублікаваў даклад аб развіцці Расеі. Згодна з дакументам, пры нафце 53-55 даляраў за барэль даляр будзе каштаваць 62,3 рубля ў 2016 годзе, 61 - у 2017-м і 58,2 - у 2018-м.

Большасць апытаных агенцтвам Bloomberg экспэртаў уважае найбольшай пагрозай для эканомікі Расеі падзенне сусветных коштаў нафты да $20-30 за барэль.

Нафта таннее на фоне суботняга зняцця санкцый з Ірана і магчымай празмернасці гэтай сыравіны ў свеце.

З моманту скасавання санкцый Іран можа аднавіць продаж сваёй нафты на міжнародных рынках і зноў атрымае доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы, якая абслугоўвае гэты гандаль.

Раней, летась у лістападзе, іранскія ўлады заяўлялі, што маюць намер пасля скасавання санкцый неадкладна падвоіць свой экспарт сырой нафты, давёўшы яго да 1,1 млн. барэляў у дзень.

Напярэдадні зняцце санкцый з Ірана абрынула індэкс саудаўскай біржы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках