2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія IП выйшлі на стыхійны мітынг

24
Магілёўскія IП выйшлі на стыхійны мітынг
Фота: svaboda.org

Прадпрымальнiкi заяўляюць, што паедуць пратэставаць у Менск, калі іх не пачуюць.

Бізнэсоўцы на сваім сённяшнім сходзе сабралі больш за сотню подпісаў пад зваротам да старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, каб той, як гаворыцца ў лісце да яго, «паспрыяў у разглядзе пытання працы прадпрымальнікаў ва рэгуляванні ўказу №222 і мараторыя на праверкі кантралюючых органаў на паўгода». Пра сустрэчу з чыноўнікамі прадпрымальнікі дамаўляліся праз тэлефон. Яна адбудзецца а 15 гадзіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Фотa: svaboda.org

На Віленскі рынак на трэці сход прыйшлі больш за сотню гандляроў таварамі расейскай лёгкай прамысловасці. На гэты раз за сходам назіралі людзі ў цывільным. Здымалі на відэа.

Фотa: svaboda.org

У пачатку сходу было заяўлена, што рыхтуецца зварот да гарадскіх уладаў, каб сустрэцца з чыноўнікамі і растлумачыць ім сітуацыю, у якой апынуліся дробныя бізнэсоўцы.

«Панясём зварот адміністрацыі горада. А калі гэтага не атрымаецца зрабіць, то паедзем у Менск на плошчу. Хай ужо нешта думаюць, бо колькі можна трываць? У нас няма за што сядзець дома. Няма сродкаў», - распавядалі прадпрымальнікі на сваім сходзе.

Фотa: svaboda.org

Калі зварот быў падрыхтаваны, пад ім актыўна пачалі падпісвацца. Адна з удзельніц сходу казала, што ўлада павінна пачуць прадпрымальнікаў:

«Я ў гэта заўсёды веру, бо пакінуць такую частку насельніцтва без працы, дзяржаву без падаткаў - гэта ўладам жа нявыгадна. Улада сваімі ўказамі завяла сябе ў тупік і цяпер не ведае, як прыгожа зрабіць крок назад і, самае галоўнае, прызнаць сваю паразу. Улада гэта разумее. Мы просім аб сустрэчы з чыноўнікамі, прыпыненні 222-га ўказа і мараторыю на праверкі», - казала ІП.

Фотa: svaboda.org

Субяседніца выказала надзею, што абмеркаванне сітуацыі зацікаўленымі бакамі дасць плён і будзе знойдзены разумны кампраміс.

Пакуль прадпрымальнікі праводзілі сход, за ім назіралі іх калегі, якія выйшлі на свае працоўныя месцы, а таксама гандляры сэканд-хэнду на рынку.

Фотa: svaboda.org

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 г беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не могуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісаў рэшткаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках