20 траўня 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год сярэдні заробак «страціў» 200 даляраў

14
За год сярэдні заробак «страціў» 200 даляраў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэднестатыстычны беларус у снежні атрымаў 412 даляраў у эквіваленце.

Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што сярэдні заробак за снежань склаў 7,424 млн рублёў. У грашовым вымярэнні сярэдні беларус за мінулы месяц зарабіў на 675,3 тысячы рублёў больш, чым у лістападзе. Пра гэта са спасылкай на Белстат паведамляе Tut.by.

У пераліку сярэднеўзважаным курсам Нацбанка за снежань сярэдні заробак у Беларусі ў мінулым месяцы быў роўны 412 далярам. Дарэчы, дакладна такі ж «заробак» у даляравым эквіваленце ў беларусаў быў у студзені 2015 года.

Нагадаем, дагэтуль сярэдні заробак скарачаўся цягам 4 месяцаў: у лістападзе - на 88,8 тысячы, у кастрычніку - на 25,4 тысячы, у верасні - на 107,6 тысячы, у жніўні - на 38,1 тысячы.

У снежні 2014 сярэдні заробак к Беларусі склаў 6 млн 805,9 тысячы рублёў, ці амаль 619 даляраў. Выходзіць, што за год сярэднестатыстычны беларус страціў амаль 207 даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках