Лукашэнка: Праводзіць рэформы не будзем, каб не дэстабілізаваць сітуацыю
148- 26.01.2016, 13:21
- 65,726
Дыктатар не бачыць неабходнасці мяняць курс, якога ён прытрымліваецца.
Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў актуальных пытаннях развіцця эканомікі, паведамляюць БелТА і tut.by.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўрад ставіць шэраг пытанняў, якія патрабуюць прыняцця пастаноў на яго ўзроўні.
Ён заявіў, што абдумваў прапановы ўрада не адзін дзень і не адзін тыдзень. «І я не знаходжу магчымасці і неабходнасці мяняць курс (калі ў кагосьці ёсць такія прапановы) у гэтай сітуацыі. І сёння нешта ламаць, прытым залішне напружваючы людзей, прытым безвынікова, - я на гэта не тое што не магу пайсці, я катэгарычна супраць гэтага», - сказаў Лукашэнка.
«Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарчую кампанію. Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія не будуць адобраныя народам, гэта не толькі ўнясе сумятню ў галовы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца пры страце кіравальнасці, магчыма, і твару ўлады, грошай значна больш, чым трэба, дапусцім, сёння для выплаты вонкавага запазычання», - адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка дадаў, што была створаная маніторынгавая група, якая вывучыла гэтыя пытанні. Пры гэтым ён падкрэсліў, што курс, вызначаны дзяржавай, з'яўляецца крытэрыем прыняцця сённяшніх пастаноў.