30 красавiка 2024, aўторак, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок запатрабаваў ад Мінкультуры дазволіць канцэрт у Менску

45
Міхалок запатрабаваў ад Мінкультуры дазволіць канцэрт у Менску

Лідар гурта BRUTTO прапанаваў Міністэрству культуры зняпраўдзіць наяўнасць чорных спісаў гуртоў.

Лідар гурта BRUTTO Сяргей Міхалок запатрабаваў ад Міністэрства культуры Беларусі зняпраўдзіць наяўнасць чорных спісаў гуртоў, выступленні якіх забароненыя ў Беларусі, і патрабуе прызначыць, хай і самы нязручны, час для правядзення канцэрта гурта. Ён спасылаецца на тое, што фанаты калектыву ўжо стаміліся ездзіць па ўсёй Еўропе ў пагоні за іх канцэртамі. Адпаведны відэазварот быў апублікаваны на афіцыйнай старонцы гурта BRUTTO ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Цягам многіх гадоў чыноўнікі і дзеячы, якія курыруюць развіццё культуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова заяўлялі - у нас не існуе тайных забаронаў, у нас няма так званых чорных спісаў. Прапаную правесці сацыяльны эксперымент. Дайце нам магчымасць зрабіць канцэрт у спартова-забаўляльным комплексе «Арэна». Дайце нам любы нязручны час: сераду - 10 раніцы, любы чацвер - 15 гадзін дня, ды любы панядзелак - поўнач. Не перашкаджайце нам і дайце магчымасць пагутарыць з фанатамі, якія стаміліся ганяць за намі па ўсёй Еўропе, калі ў цэнтры Менска ёсць выдатная ўзведзеная на народныя сродкі канцэртная зала. Каб нас не абвінавацілі ў сквапнасці і карысталюбстве, абяцаю, усе атрыманыя грошы пойдуць на развіццё менскіх Дома міласэрнасці і Дома інвалідаў. Чаму ім? Таму што яны ў свой час выдатна клапаціліся пра майго бацьку, які, дарэчы, так і не патрапіў на мае канцэрты ў родным горадзе. Чакаю дакладнага і выразнага адказу», - заявіў Сяргей Міхалок.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках