25 красавiка 2024, Чацвер, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія падаткавікі канфіскавалі 80 тысяч пачкаў цыгарэт у расейскага ІП

4
Гарадзенскія падаткавікі канфіскавалі 80 тысяч пачкаў цыгарэт у расейскага ІП
Фота з сайта STOCKWORLD.COM.UA

Прадпрымальнік з Расеі перавозіў без суправаджальных дакументаў беларускія цыгарэты на суму 646,6 млн руб.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе інспекцыі МПЗ Гарадзенскай вобласці.

«У выніку праведзеных інспекцыяй МПЗ у Ленінскім раёне Гародні супольна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў аператыўных мерапрыемстваў устаноўлены факт незаконнага абарачэння буйной партыі тытунёвых вырабаў.

Індывідуальны прадпрымальнік Расейскай Федэрацыі, які пражывае ў горадзе Каўрове Уладзімірскай вобласці, на аўтамабілі «Івека Дэйлі» перавозіў 80 000 пачкаў тытунёвых вырабаў беларускага вырабу на агульную суму 646,6 млн руб без суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця.

За парушэнне ч.1 арт.12.23 КаАП Рэспублікі Беларусь таварна-матэрыяльныя каштоўнасці арыштаваныя і канфіскаваныя. Пастановай эканамічнага суда Гарадзенскай вобласці індывідуальны прадпрымальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу сумай 270 базавых адзінак (56,7 млн руб) з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў у даход дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках