28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі

9

Раны атрымалі 11 чалавек.

У сераду, 6 студзеня, у ваколіцах чэшскага населенага пункта Літабож перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 дзяцей з Беларусі, паведамляе сайт idnes.cz.

У выніку аварыі 11 з іх атрымалі раны. На месца прыбылі некалькі брыгад хуткай дапамогі, пажарныя і гелікоптэр выратавальнай службы, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле папярэдняй версіі паліцыі, кіроўца недаацаніў складанасць умоў надвор'я - у краіне другі дзень снегапад - і занадта моцна разагнаўся. На слізкай дарозе аўтобус занесла, і машына перавярнулася на правы бок.

«Пашкоджанні атрымалі 11 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Аднаго пятнаццацігадовага хлопчыка з цяжкімі траўмамі верталётам даставілі ў шпіталь. Яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту атрымала раненне сярэдняй ступені цяжкасці. Астатнія дзеці абышліся лёгкімі ранамі», - распавёў прадстаўнік службы хуткай дапамогі Кралеваградскага краю Чэхіі Іва Новак.

Усіх пасажыраў пажарныя перасадзілі ў службовы аўтобус, даставілі і размясцілі ў пасёлку Гажычкі. З імі працуе псіхолаг. Паліцыя высвятляе абставіны ДТЗ.

Фота: policie.cz
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках