25 красавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган - Пуціну: Навошта паслалі войскі ва Украіну, вас запpасілі?

27
Эрдаган - Пуціну: Навошта паслалі войскі ва Украіну, вас запpасілі?
РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН
ФОТА: REUTERS / UMIT BEKTAS

Прэзідэнт Турцыі нагадаў Расеі, што яе войскі ў Грузію і Украіну ніхто не запрашаў, а ў Сірыі яны - праз запрашэнне нелегітымнага ўрада.

"Расея кажа, што яе войскі ў Сірыі, таму што іх запрасіў сірыйскі ўрад. Сірыйскі ўрад нелегітымны. Тады чаму вы адправілі войскі ў Грузію? Таму што вас запрашалі? Вы адправілі войскі ва Украіну, таму што вас хтосьці запрашаў?", - сказаў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі адхіліў сцверджанні Расеі, што ў Сірыі яна змагаецца супраць баевікоў Ісламскай дзяржавы: "Туркмены кажуць, што Расея бамбіць іх сёлы, Расея не змагаецца супраць ІД".

Такую заяву Эрдаган зрабіў пасля таго, як турэцкія войскі на трэніровачнай базе на поўначы Ірака атакавалі тэрарысты Ісламскай дзяржавы. Загінулі прынамсі 18 вайскоўцаў.

30 верасня расейская авіяцыя пачала наносіць авіяўдары ў Сірыі. Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны, з просьбай аб аказанні вайсковай дапамогі да расейскага кіраўніцтва звярнуўся сірыйскі дыктатар.

Авіягрупа РФ разгорнута на базе Хмеймім побач з горадам Латакія. Агульная колькасць самалётаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, з улікам далёкай авіяцыі, складае амаль 70 адзінак. Марская групоўка налічвае дзесяць караблёў, з іх шэсць - у Міжземным моры. 7 кастрычніка і 20 лістапада ў аперацыі былі задзейнічаныя караблі Каспійскай флатыліі з акваторыі Каспійскага мора.

Краіны Захаду і Сірыі абвінавачваюць Расею ў тым, што яна бамбуе не толькі пазіцыі экстрэмісцкай групоўкі Ісламская дзяржава, але і ўмеранай сірыйскай апазіцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках