26 красавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Гаворка пра зніжку на газ для Беларусі не ідзе

21
Дварковіч: Гаворка пра зніжку на газ для Беларусі не ідзе
Аркадий Дворкович

Перамовы з Беларуссю наконт коштаў на расейскі газ адбудуцца ў пачатку тыдня, пра зніжку гаворка не ідзе.

Пра гэта паведаміў 1 верасня журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч на форуме «Сочы – 2016».

«У пачатку тыдня. Ідзе пошук прымальнай пастановы. Пра зніжку не ідзе гаворка», – зазначыў ён, адказваючы на пытанне ТАСС пра наступныя перамовы з Беларуссю і шляхі развязання праблемы кошту газу.

Тым часам 30 верасня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што пазыка Беларусі за пастаўкі расейскага газу складае 270 – 300 млн даляраў.

Газавая спрэчка паміж Беларуссю і Расеяй доўжыцца з пачатку 2016 года. Менск настойвае на зніжэнні кошту расейскага газу, Расея з гэтым не згодная і абвінавачвае беларускі бок у парушэнні кантракту. Для стымулявання выплаты пазыкі Масква ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. У чэрвені віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што да скарачэння паставак прывяла недаплата беларускага боку за пастаўлены прыродны газ, нагадвае БелаПАН.

На думку экспэртаў, рэзкае скарачэнне імпарту расейскай нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі негатыўна паўплывае на эканамічныя паказнікі Беларусі і, у тым ліку, на параметры бюджэту.

«Зніжэнне паставак нафты прыводзіць да скарачэння аб'ёмаў вытворчасці і экспарту беларускіх нафтапрадуктаў, што, адпаведна, адмоўна адбіваецца на аб'ёме прамысловай вытворчасці і дынаміцы ВУП. З іншага боку, скарачэнне паставак нафты – гэта яшчэ і зніжэнне паступленняў у беларускі бюджэт, куды залічваюцца вывазныя пошліны на нафтапрадукты», – адзначаў раней у каментары БелаПАН дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках