16 красавiка 2024, aўторак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская вайсковая пракуратура распачала справу супраць дарадцы Пуціна

2
Украінская вайсковая пракуратура распачала справу супраць дарадцы Пуціна
ФОТА: SPUTNIK.RU

Галоўная вайсковая пракуратура Украіны атрымала дазвол на спецыяльнае дасудовае расследаванне.

Пра гэта censor.net.ua паведаміў украінскі вайсковы пракурор Руслан Краўчанка.

Паводле ягоных слоў, 30 верасня Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на правядзенне спецыяльнага расследавання - даследавання без удзелу самога дарадцы прэзідэнта Расеі Сяргея Глазьева. Яго падазраюць ва ўчыненні некалькіх злачынстваў: замах на тэрытарыяльную і дзяржаўную цэласнасць Украіны, развязванне, планаванне, падрыхтоўка і вядзенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны, прапаганда вайны.

«Мы сабралі вялікую колькасць довадаў вінаватасці Глазьева», - сказаў Краўчанка.

Нагадаем, на сайце Генпракуратуры дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў значыцца ў спісе высокапастаўленых чыноўнікаў РФ, якім абвешчана аб падазрэнні.

Раней Генеральная пракуратура Украіны абнародавала аўдыёзапісы тэлефонных размоў, якія даводзяць, што дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў і экс-дэпутат Канстанцін Затулін у 2014 годзе мелі непасрэднае дачыненне да акупацыі Крыма і арганізацыі антыдзяржаўных беспарадкаў у Харкаве і Адэсе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках