28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Uber прапануе браняваць паездкі ў інтэрвале ад 15 хвілін да 30 дзён

4
Uber прапануе браняваць паездкі ў інтэрвале ад 15 хвілін да 30 дзён
ФОТА З САЙТА UA.BLOG-NATALI.COM

Забраняваць паездку загадзя можна абсалютна бясплатна.

Мабільны сэрвіс для выкліку аўтамабіляў Uber запусціў у Менску ў сваім дадатку спецыяльную функцыю - магчымасць загадзя забраняваць аўтамабіль для паездкі па горадзе. Гэтая функцыя будзе даступная ўсім карыстальнікам сэрвісу uberX, паведаміла БелаПАН прэс-служба кампаніі.

Цяпер праз дадатку Uber можна будзе забраняваць паездку загадзя: у інтэрвале ад 15 хвілін да 30 дзён. Магчымасць браняваць паездку загадзя будзе абсалютна бясплатнай. Сістэма дашле напамін пра паездку за 24 гадзіны і за 30 хвілін да абранага часу падачы, а таксама інфармацыю аб дынамічных каэфіцыентах, калі такія будуць ужывацца.

«Uber у Менску даступны для шырокага кола карыстальнікаў з лістапада 2015 года. За гэты час у нас з'явілася вялікая база карыстальнікаў і кіроўцаў-партнёраў, якія размеркаваныя па ўсім горадзе. Сэрвіс Uber у Менску надзейны: на гэты момант сярэдні час падачы аўтамабіля ў горад складае ўсяго 5,5 хвіліны. Аднак магчымасць планаваць паездкі загадзя - адзін з самых частых каментароў, якія мы атрымлівалі ад карыстальнікаў. Цяпер гэтая опцыя з'явіцца ў дадатку», - пракаментаваў Аляксей Стах, рэгіянальны мэнэджар Uber у СНД.

Магчымасць замовіць паездку загадзя не прадугледжвае выбар пэўнага кіроўцы. За некалькі хвілін да падачы аўтамабіля платформа знойдзе найбліжэйшага да карыстача кіроўцу, які і будзе здзяйсняць замоўленую паездку.

На сённяшні дзень менчукам і гасцям сталіцы Беларусі даступны сэрвіс для масавага сегмента UberX і прэміяльны UberBLACK.

Uber - гэта міжнародная тэхналагічная кампанія, якая распрацоўвае мабільныя сэрвісы па выкліку аўтамабіляў. Кампанія надае свае паслугі больш чым у 450 гарадах у 70 краінах. На тэрыторыі СНД Uber прысутнічае ў Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Казань, Новасібірск, Растоў-на-Доне, Сочы, Краснадар, Ніжні Ноўгарад і Уфа), Беларусі (Менск), Азербайджане (Баку) і Казахстане (Астана).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках